Тэрарысты на Луганшчыне ваявалі паміж сабой, забіты камандзір "Кабан"

Апошні бой адбыўся паміж тэрарыстамі з Антрацыта і Краснага Луча. Яны прызначылі сустрэчу, на якую прыехалі ўзброеныя групы з двух груповак. У выніку перастрэлкі было шмат забітых і параненых. Сярод загінулых і камандзір тэрарыстаў з Антрацыта па мянушцы "Кабан", інфармуе сайт сensor.net.ua.

Нагадаем, у тылах тэрарыстаў дзейнічаюць партызанскія групы: як тыя, што стварыліся стыхійна з мясцовых жыхароў, так і адмыслова падрыхтаваныя ўкраінскімі спецслужбамі. Яны расстрэльваюць і падрываюць невялікія групы тэрарыстаў. Толькі за апошні тыдзень партызаны забілі 30 чалавек, дзясяткі былі параненыя.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі