"Тэрмінатара" прадалі з аўкцыёну
Знакамітая кінафраншыза "Тэрмінатар" змяніла ўладальніка падчас аўкцыёну, які адбыўся 8 лютага ў Лос-Анжэлесе. Як паведамляе рэсурс Deadline Hollywood, перамогу атрымаў хэдж-фонд з
Санта-Барбары Pacificor, абавязкі перад якім і прымусілі кампанію
Halcyon выставіць "Тэрмінатара" на продаж.
Паводле ўмоў дамовы, былыя ўладальнікі атрымаюць 29,5 мільёны долараў наяўнымі, у іх таксама застанецца права на атрыманне прыбытку ад далейшага камерцыйнага выкарыстання фільмаў "Тэрмінатар 3: Паўстанне машын" і "Тэрмінатар: Няхай прыйдзе выратавальнік". Акрамя гэтага, Halcyon будзе атрымліваць па пяць мільёнаў за кожную наступную серыю "Тэрмінатара".
Варта адзначыць, што перад пачаткам гандлю асноўнымі прэтэндэнтамі лічыліся кінастудыі Lionsgate і Sony Pictures. У прыватнасці, Lionsgate прапанавала ўладальнікам франшызы 15 мільёнаў долараў наяўнымі, а таксама абяцала пяць працэнтаў ад збораў усіх наступных фільмаў. Стаўка Sony так і не была абвешчаная.
Зараз вынікі аўкцыёну павінны быць зацверджаны судом. Прадстаўнікі Pacificor пакуль адмаўляюцца ад каментарыяў пра будучую серыю "Тэрмінатара".
Нагадаем, што прыбытак ад пракату фільма "Тэрмінатар: Няхай прыйдзе выратавальнік" апынуўся значна меншым за запланаваны і не здолеў пакрыць выдаткі на вытворчасць і прасоўванне карціны, таму ўвосень 2009 года Halcyon ініцыявала працэдуру свайго банкруцтва.
Фота: gizmodo.com