Тэртэль вярнуўся: на нарадзе ў Лукашэнкі заўважылі старшыню КДБ
Іван Тэртэль трэці справа на заднім плане / t.me/modmilby
6 снежня на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі заўважылі старшыню КДБ Івана Тэртэля. Некалькі тыдняў ён не выступаў у СМІ і нават не ўдзельнічаў у нарадах. Напрыклад, яго не было на нарадзе 1 снежня, прысвечанай "пытанням абароны Беларусі". Прычына часовага "знікнення" Тэртэля невядомая.
Сённяшняя нарада ў Лукашэнкі прысвечаная пытанням забеспячэння жыллём вайскоўцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.