ТГ-чат "Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі" прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем
КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем тэлеграм-чат "Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі". Адпаведнае рашэнне было прынятае 21 сакавіка, паведамляюць праваабаронцы.
Экстрэмісцкім прызнаны і лагатып супольнасці — "у выглядзе графічнага малюнка пярэдняй часткі лакаматыва і слоўным пазначэннем "Сообщество железнодорожников Беларуси".
"Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі" аб'ядноўвае людзей, якія вядуць так званую "рэйкавую вайну". Яна скіраваная на тое, каб запаволіць дастаўку расійскіх войскаў і грузаў праз Беларусь ва Украіну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.