ТГ-каналы "Кибер-партизаны" і "Кибер-сливы" прызнаныя экстрэмісцкімі

ТГ-каналы "Кибер-партизаны" і "Кибер-сливы" прызнаныя экстрэмісцкімі

Тэлеграм-каналы "Кибер-партизаны" і "Кибер-сливы" прызнаныя экстрэмісцкімі, паведамляе прэс-служба МУС.

Адпаведнае рашэнне прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска. Падставай для яго сталі матэрыялы праверкі ГУБАЗіК МУС.

"Названыя Telegram-каналы публікавалі матэрыялы, накіраваныя на дыскрэдытацыю супрацоўнікаў праваахоўных органаў і прадстаўнікоў органаў дзяржкіравання, а таксама на распальванне сацыяльнай варожасці", — каментуюць у МУС гэтае рашэнне.

Апошнія тыдні "Кібер-партызаны" актыўна размяшчаюць у інтэрнэце тэлефонныя перамовы сілавікоў і прадстаўнікоў улады. Гэта прывяло да таго, што на нарадзе 17 жніўня Аляксандр Лукашэнка параіў чыноўнікам пісаць усё на паперы ад рукі: "Калі не можаце, як я часта кажу, абараніць у сваіх камп'ютарах інфармацыю, тады вяртайцеся да папяровых носьбітаў. Пішыце ад рукі і складайце ў сябе ў скрыню".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі