Threads страціла больш за палову карыстачоў праз пару тыдняў пасля запуску
“Мусібыць, што калі ў вас зарэгістравалася больш за 100 мільёнаў чалавек, у ідэале было б здаровае, калі б палова засталіся" / AP
Мабільны дадатак Threads Марка Цукерберга страціў больш за палову карыстачоў цягам некалькі тыдняў пасля запуску, піша Reuters. Журналісты атрымалі аўдыязапіс з сустрэчы кіраўніцтва з камандай.
“Мусібыць, што калі ў вас зарэгістравалася больш за 100 мільёнаў чалавек, у ідэале было б здаровае, калі б усе яны ці хаця б палова з іх засталіся. Мы яшчэ не дасягнулі гэтага”, — сказаў Цукерберг.
Тым не менш, паказнікі ўтрымання карыстачоў апынуліся вышэй, чым чакала кіраўніцтва сацсеткі.
Цукерберг сказаў, што ён лічыць паданне нармальным і чакае, што паказчыкі ўтрымання будуць расці. Кампанія плануе дадаць новыя функцыі. Сярод іншага, прыкладам, яны паспрабуюць перацягнуць у "тэкставую" сацсетку карыстачоў з “Інстаграм”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.