TikTok выдаліў акаўнт "Sputnik Беларусь"
Расійская прапаганда зазнала чарговыя страты: сацсетка TikTok выдаліла акаўнт "Sputnik Беларусь".
Адміны сацсеткі заблакавалі доступ да профіля "Sputnik Беларусь", а ўвесь кантэнт выдалілі.
Ніякіх тлумачэнняў рэдакцыя не атрымала. Супрацоўнікі "Sputnik Беларусь" мяркуюць, што прычыны выдалення былі палітычныя, бо, маўляў, ніякіх парушэнняў нормаў сацсеткі яны не дапускалі.
Раней у сакавіку 2022-га быў заблакаваны доступ карыстальнікаў да YouТube-канала агенцтва.
Таксама TikTok ўжо блакаваў акаўнты Sputnik Малдова, Sputnik Кыргызстан і RT DE. Пазней сацсетка аднавіла доступ да заблакаваных акаўнтаў. Прычым акаўнт RT DE быў адноўлены, але доступ да яго ў краінах Еўрасаюза быў заблакаваны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.