Топ-5: навіны 28 лютага

Топ-5: навіны 28 лютага

Пуцін абяцае далейшую падтрымку беларускай эканомікі

Уладзімір Пуцін абяцае далейшую падтрымку беларускай эканомікі. Па яго словах, спрэчкі паміж Расіяй і Беларуссю — з'ява натуральная, а ўсе непаразуменні можна лёгка вырашыць у найбліжэйшы час.

Расійскі прэзідэнт заявіў, што Масква зацікаўленая ў падтрымцы беларускай эканомікі. Па яго словах, прыхаваная і прамая падтрымка эканомікі Беларусі — гэта не "выкінутыя грошы", а "крокі на перспектыву". Пуцін мяркуе, што расійская эканоміка атрымае ад гэтага выгады, бо ў выніку павысіцца "наша агульная канкурэнтаздольнасць".

Топ-5: навіны 28 лютага
Фота: Fotolia

Расія пойдзе на кампраміс з Беларуссю па цане за газ толькі пасля таго, як Мінск пагасіць усе запазычанасці. А гэта ужо каля 600 мільёнаў долараў. Пра гэта заявіў міністр энергетыкі Расійскай Федэрацыі Аляксандр Новак.

Паводле яго слоў, Беларусь хоча купляць расійскі газ па роўнадаходных цэнах. Пры гэтым падчас перамоваў разглядаліся розныя варыянты, але пакуль канчатковае рашэнне знайсці так і не атрымалася. Расійскі міністр спадзяецца, што яно знойдзецца ўжо ў бліжэйшы час.

Топ-5: навіны 28 лютага
Фота: БЕЛТА

28 лютага ў Ляхавічах пачаўся суд над былым кіраўніком Баранавіцкай ДАІ. Андрэй Ваўкавыцкі цалкам прызнаў сваю віну.

Нагадаем, у лістападзе мінулага года пад коламі яго аўтамабіля на аўтадарозе Баранавічы-Ляхавічы загінула 36-гадовая жанчына. Ваўкавыцкага вінавацяць у парушэнні правілаў дарожнага руху ў стане алкагольнага ап'янення, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.

Цяпер былому начальніку Баранавіцкай ДАІ пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Топ-5: навіны 28 лютага
Фота: БЕЛТА

Цэнтры часовага ўтрымання незаконных мігрантаў створаць у Лідзе, Гомелі і Віцебску. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч. Паводле яго слоў, рэалізацыя гэтага праекта пачнецца не раней за 2018 год. А цэнтры будуць стварацца на базе ўжо існуючых аб’ектаў МУС.

Шуневіч падкрэсліў, што ў згаданых цэнтрах размесцяць не бежанцаў, а замежнікаў, якія незаконна знаходзяцца ў Беларусі і чакаюць дэпартацыі.

Топ-5: навіны 28 лютага

Людас Румбуціс прызначаны галоўным трэнерам маладзёжнай зборнай Беларусі па футболе. Такое рашэнне 28 лютага прыняў выканкам Беларускай федэрацыі футбола.

Людас Румбуціс

Папярэднім галоўным трэнерам зборнай быў Ігар Кавалевіч, які не змог вывесці каманду на чэмпіянат Еўропы.

Па словах Румбуціса, заўзятарам не варта хвалявацца, што ён даўно не меў трэнерскай практыкі.

 

Слухаць цалкам тут

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі