Топ-5: навіны 30 сакавіка
Кабякоў і Мядзведзеў не дамовіліся па нафтагазавай спрэчцы
Прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў і яго расійскі калега Дзмітрый Мядзведзеў не дамовіліся па нафтагазавай спрэчцы. Іх сустрэча прайшла 30 сакавіка ў падмаскоўных Горках.
Па словах кіраўніка Мінэнерга Расіі Аляксандра Новака, “Беларусь не гатова пагасіць доўг у 700 млн долараў без істотных саступак як па цане, так і па тэрмінах ды механізмах фарміравання кошту”. У Маскве пазіцыю беларускага боку называюць “недастаткова канструкцыйнай”.
Пасол Расіі раскрытыкаваў “дэкрэт аб дармаедах”, які дзейнічае ў нашай краіне. Па словах Аляксандра Сурыкава, такі дакумент можна было прымаць толькі са згоды грамадства.
Акрамя таго, на сустрэчы з журналістамі дыпламат распавёў пра тое, калі вырашыцца нафта-газавы канфлікт паміж Расіяй і Беларуссю, і даў уласнаю ацэнку дзеянням міліцыі падчас разгону акцыі на Дзень Волі.
Суд Магілёва апраўдаў праваабаронцу Андрэя Бандарэнку, на якога заявілі новую крымінальную справу ў той час, калі мужчына ўжо знаходзіўся за кратамі.
Нагадаем, праваабаронцу асудзілі ў 2014-м за злоснае хуліганства. 31 сакавіка ў Бандарэнкі заканчваецца трохгадовы тэрмін зняволення. Аднак за некалькі дзён да вызвалення яго абвінавацілі ў злосным парушэнні турэмнага парадку. А пракурор прасіў для Бандарэнкі 1 год строгага рэжыму.
У праграме “Галоўны эфір”, паказанай 12 сакавіка, журналісты прадэманстравалі моманты тэлефоннай размовы Змітра Дашкевіча і Паўла Севярынца.
Відавочна, што запіс той размовы ― гэта вынік праслухоўвання іх тэлефонаў праваахоўнікамі.
Еўрарадыё даслала афіцыйны запыт у Генпракуратуру з просьбай адказаць: ці давала пракуратура дазвол на такое праслухоўванне? І калі давала, то ў межах якой крымінальнай справы?
І ў чацвер мы атрымалі адказ.
Беларускія музыкі падтрымліваюць людзей, якіх пасадзілі на суткі за ўдзел у Дні Волі.
Так, арганізатары канцэрта Лявона Вольскага ў Вільні абяцаюць бясплатны ўваход на імпрэзу 50-ці людзям, якія як мінімум 10 дзён правялі за кратамі з-за сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыі.