Топ за тыдзень: 270 тысяч долараў з будынка ГУБАЗіК скраў міліцыянт

Топ за тыдзень: 270 тысяч долараў з будынка ГУБАЗіК скраў міліцыянт

Слухаць цалкам:

Шуневіч: 270 тысяч долараў з будынка ГУБАЗіК скраў міліцыянт

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч заявіў, што 270 тысяч долараў з будынка Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй скраў супрацоўнік міліцыі.

Тым часам, журналісты Еўрарадыё высветлілі, адкуль у міліцэйскім сейфе апынулася такая сума і хто менавіта з працаўнікоў гэтага ведамства не выходзіць на сувязь пасля крадзяжу.

Топ за тыдзень: 270 тысяч долараў з будынка ГУБАЗіК скраў міліцыянт
Кляймо, кажаце? Кадр з фільма "Бясслаўныя вырадкі".

21 красавіка Аляксандр Лукашэнка выступіў са штогадовым пасланнем да парламента і народа. Прамова кіраўніка краіны працягвалася больш за дзве гадзіны.

За гэты час Лукашэнка агучыў планы на бліжэйшы год і зрабіў шэраг гучных заяваў. Напрыклад, кіраўнік Беларусі распавёў, што ў заходніх лідараў “чагосьці не хапае ў ніжняй частцы цела”. Акрамя таго, Лукашэнка заявіў, што ён прымусіць працаваць кожнага беспрацоўнага.

Топ за тыдзень: 270 тысяч долараў з будынка ГУБАЗіК скраў міліцыянт

Фігурантаў справы “Белага легіёна” жорстка катуюць за кратамі, каб выбіць патрэбныя паказанні. Акрамя таго, з той жа мэтай, маладых людзей прымушаюць ужываць псіхатропы. Пра гэта ў інтэрв’ю Еўрарадыё распавёў стваральнік “Белага Легіёна” Сяргей Чыслаў.

Па яго словах, усіх фігурантаў справы “Белага легіёна” ужо цяпер варта прызнаць палітвязнямі.

Топ за тыдзень: 270 тысяч долараў з будынка ГУБАЗіК скраў міліцыянт
Фота: БЕЛТА

Прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў заявіў, што беларуская эканоміка “паступова выходзіць з заняпаду”. Пра гэта чыноўнік распавёў падчас пасяджэння прэзідыума Савета міністраў.

Па словах Кабякова, сёлета валавы ўнутраны прадукт вырас ужо на 0,3%. Акрамя таго, беларускі ўрад плануе, што ВУП па выніках 1-га паўгоддзя вырасце на 1%.

Топ за тыдзень: 270 тысяч долараў з будынка ГУБАЗіК скраў міліцыянт
Каля лагера абаронцаў Курапатаў. Пачатак сакавіка 2017-га. Фота: Еўрарадыё

Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры атрымала адказ з мінскай пракуратуры з нагоды законнасці вылучэння зямлі каля мемарыяла “Курапаты” пад будаўніцтва офіснага цэнтра. На момант правядзення аўкцыёну гэты ўчастак зямлі ўваходзіў у ахоўную зону помніка.

Як вынікае з афіцыйнага ліста мінскай пракуратуры, у інстытуце “Белдзіпразем”, які займаецца землеўпарадкаваннем, проста не ведалі, што там былі ахоўныя зоны. Таму і адбыўся аўкцыён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі