Тозік распавёў пра праблемы "Мінск-Арэны" і "Чыжоўка-Арэны"

Паводле слоў Анатоля Тозіка, падрыхтоўчыя мерапрыемствы да чэмпіянату свету па хакеі 2014 года "ідуць у планавым парадку". "Ніякіх сур'ёзных праблемаў, якія выклікаюць насцярожанасць, мы не бачым", — цытуе словы Тозіка ўрадавая прэс-служба.



Разам з тым намеснік прэм'ера адзначыў, што некаторыя пытанні "патрабуюць пільнай увагі". У прыватнасці, гэта датычыць гатоўнасці спартовых аб'ектаў. Праўда, "Мінск-Арэна" і "Чыжоўка-Арэна" гатовыя да правядзення матчаў першынства. Праблемай застаецца абсталяванне абедзвюх арэн па патрабаванні Міжнароднай федэрацыі хакея "аўтаномнымі крыніцамі электраэнергіі для арганізацыі бесперабойнай працы тэлевізійнага абсталявання". У цяперашні час гэта пытанне вырашаецца, супакоіў прысутных Тозік.



Гаварыў віцэ-прэм'ер і пра яшчэ адну праблему — укамплектаванне абслуговым персаналам сістэмы грамадскага харчавання.


 


Фота — goals.by, bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі