Траіх прыхільнікаў Лукашэнкі асудзілі ў Оршы за тыдзень

Дзмітрый Белашоў

Дзмітрый Белашоў / фота з сацсетак

У Оршы за тыдзень пад палітычныя суды трапілі трое прыхільнікаў Лукашэнкі, заўважыў мясцовы сайт orsha.eu.

27 лістапада ў Оршы за "распаўсюд экстрэмізму" судзілі 26-гадовага Андрэя Падабедава. На сваіх старонках у сацсетках ён размяшчае фотаздымкі з Аляксандрам Саладухам, свае фота з дзяржаўных мерапрыемстваў. Таксама ў яго можна пабачыць пасты ў падтрымку расійскай агрэсіі супраць Украіны.

29 лістапада стала вядома пра суд над Аленай Чарнавінай. На яе старонцы ў "Аднакласніках" амаль кожны другі пост — у падтрымку Расіі ў вайне.

3 снежня ў адбыўся суд над 35-гадовым Дзмітрыем Белашовым, які ў сацсетках гаворыць пра сябе: "Я — пособник "кровавого режима" Лукашенко! И знаете, горжусь этим". Мужчына публікуе ў сацсетках відэа ў падтрымку ўлады: у 2020 годзе ён удзельнічаў у праўладным мітынгу ў Оршы, днямі паставіў подпіс за камуністычнага кандыдата ў прэзідэнты і г.д.

Белашова судзілі па абвінавачанні ў прапагандзе нацысцкай сімволікі і правядзенні несанкцыянаванага мерапрыемства. Што канкрэтна стала нагодай для суда — не ўдакладняецца. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі