Трамп на 120 дзён прыпыніў прыём бежанцаў у ЗША

Трамп на 120 дзён прыпыніў прыём бежанцаў у ЗША

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выдаў указ, паводле якога краіна перастане прымаць сірыйскіх бежанцаў. Амерыканскі лідар заяўляе, што гэты дакумент закліканы не дапусціць у краіну “радыкальных мусульманскіх тэрарыстаў”.

“Уезд грамадзян Сірыі ў якасці бежанцаў супярэчыць інтарэсам Злучаных Штатаў, і я замарожваю ўезд да таго часу, калі я вырашу, што адбыліся істотныя змены […], якія дазваляюць прыём сірыйскіх бежанцаў у адпаведнасці з нацыянальнымі інтарэсамі”, — гаворыцца ў тэксце ўказу, апублікаваным неўзабаве пасля яго падпісання.

Ва ўказе гаворыцца, што ЗША прыпыняюць праграму прыёму бежанцаў на 120 дзён для высвятлення эфектыўнасці дзеючых правілаў.

Таксама ў тэксце адзначаецца, што Злучаныя Штаты прымуць не больш за 50 тысяч бежанцаў у 2017 фінансавым годзе, пры гэтым прыярытэт будуць аддаваць тым, якія пераследуюцца па рэлігійных матывах, інфармуе ВВС.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі