Трамп прагаварыўся, што хоча ісці на выбары ў 2024-м

Дональд Трамп / Reuters
Дональд Трамп / Reuters

Пра намер паўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2024 года Дональд Трамп распавёў сваім дарадцам, паведамляе амерыканскае выданне Axios.

"Прэзідэнт Трамп ўжо сказаў, што падумвае аб удзеле зноў у прэзідэнцкіх выбарах у 2024 годзе. Гэта паведамілі дзве крыніцы, блізкія да размовы", — піша Axios.

Гэта значыць, робіць акцэнт выданне, што Трамп разумее: ён прайграў выбары, хоць публічна і працягвае настойваць на перамозе.

Асноўнае галасаванне прайшло ў ЗША 3 лістапада, аднак вынікі да гэтага часу не агучаны. Галоўныя канкурэнты прэзідэнцкай кампаніі ў ЗША —рэспубліканец Трамп і дэмакрат Джо Байдэн — увесь перадвыбарчы перыяд, па апытаннях, ішлі побач.

Па дадзеных найбуйнейшых амерыканскіх СМІ — CNN, ABC News і Fox News — Байдэн атрымлівае дастатковую для перамогі колькасць галасоў выбаршчыкаў. Па іх дадзеных, ён набраў ад 273 да 290. Трамп мае падтрымку 213-214 выбаршчыкаў.

Байдэн ужо заявіў пра сваю перамогу. Трамп мае намер ісці ў суд, мяркуе дамагацца "сумленнага падліку галасоў". Яго выбарчы штаб ужо падаў шэраг пазоваў. Рэспубліканцы спрабуюць праз суд аспрэчыць працэс падліку галасоў як мінімум у пяці штатах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі