Трамп усё адмаўляе, а за каментары ўжо забіваюць — #ІхНоравы

Пра гэта і не толькі ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных навін / калаж Улада Рубанава

Пра гэта і не толькі ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных навін / калаж Улада Рубанава

Дональд Трамп не вінаваты (па версіі Дональда Трампа). А ў адной краіне вынеслі смяротны прысуд за каментары — і гэта не Беларусь (пакуль што).

Пра гэта і не толькі ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных навін “Іх норавы”.

Трамп не прызнаў сябе вінаватым

Былы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адмовіўся ад афіцыйнага прад'яўлення абвінавачанняў і не прызнаў сябе вінаватым у справе аб умяшанні ў выбары ў штаце Джорджыя.

Трампу высунулі 91 крымінальнае абвінавачанне па трох справах. Яго вінавацяць у выплаце 130 тысяч долараў порнаактрысе Стормі Дэніэлс, падрыве выбараў у 2020 годзе і неправамерным распараджэнні сакрэтнай інфармацыяй пасля таго, як ён пакінуў пасаду.

24 жніўня Трамп прыбыў у турму акругі Фултан у Атланце, каб здацца. Яму прад'яўлена больш за дзясятак абвінавачанняў у сувязі са спробамі адмяніць вынікі выбараў у Джорджыі ў 2020 годзе.

Трамп усё адмаўляе, а за каментары ўжо забіваюць  — #ІхНоравы
Турэмнае фота Трампа

Аўтаматычную станцыю "Месяц-25" ("Луна-25") Расія ўрачыста запусціла ў жніўні. Аднак нешта пайшло не так і яна разбілася пры спробе пасадкі на спадарожнік Зямлі (мяркуецца, што прычынай стала няправільная праца рухавіка — ён не адключыўся своечасова).

На фота можна пабачыць новы кратар на паверхні Месяца, які, верагодна, узнік з-за падзення расійскай станцыі. На ранейшых здымках яго там не было.

Новы кратар мае дыяметр каля 10 метраў і размешчаны прыкладна за 400 кіламетраў ад запланаванага пункту пасадкі "Месяца-25" на паўднёвым полюсе спадарожніка нашай планеты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі