Трамп заявіў пра "вельмі добрыя" перамовы з Пуціным

Дональд Трамп / Reuters
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп расказаў пра дэталі ўчарашніх перамоваў свайго прадстаўніка Стыва Уіткафа з Уладзімірам Пуціным.
Прэзідэнт Расіі заявіў прадстаўніку Белага дома, быццам "тысячы ўкраінскіх вайскоўцаў цалкам аточаныя расійскімі войскамі". У сваёй сацсетцы Truth Трамп напісаў, што "прасіў Пуціна захаваць іх жыцці" і не дапусціць "жахлівай бойні, якой не бачылі з часоў Другой сусветнай вайны".
Праўда, пазней у Белым доме ўдакладнілі, што прэзідэнт ЗША ўчора ў Маскву не тэлефанаваў.
А размову Уіткафа з Пуціным Трамп назваў прадуктыўнай. "Ёсць вельмі добрыя шанцы, што гэтая жудасная, крывавая вайна можа нарэшце скончыцца", — дадаў ён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.