“Трамплін” Трампа: ці выйдзе ЗША з NATO і як памірыць Кіеў з Масквой — эфір

Віталь Цыганкоў

Віталь Цыганкоў

Як абраны прэзідэнт Дональд Трамп наведаў Парыж, дзе меў у тым ліку кароткую сустрэчу з Уладзімірам Зяленскім і паспеў зрабіць шэраг гучных заяў. Што падчас яго кіравання дапамога Украіне з боку ЗША, хутчэй за ўсё, зменшыцца, што ён не абавязаны “ўтрымліваць ЗША ў NATO” і што Кіеву і Маскве неабходна тэрмінова спыніць агонь і распачаць перамовы. Што імгненна выклікала як адказ Зяленскага, так і каментар… Пяскова. Як ні дзіўна, Лукашэнка пакуль ніяк выказванні Трампа не пракаментаваў і сваіх парадаў усім бакам будучых перамоў не панадаваў.

Ці варта заявы Трампа, зробленыя да інаўгурацыі, успрымаць як будучую палітыку ЗША ў гэтых кірунках? Якія вынікі будзе мець тое, што на заявы Трампа адказаў не Пуцін, а толькі яго прэс-сакратар — ці не стане гэта для Трампа прыніжэннем? Ці магчымыя змены пазіцыі Захаду адносна Лукашэнкі пасля падпісання ім дамовы аб гарантыях бяспекі з Расіяй і ў выніку праведзеных “выбараў”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі