Трэцякурсніка БДУІР будуць судзіць за заклікі студэнтаў да страйку

Трэцякурсніка БДУІР будуць судзіць за заклікі студэнтаў да страйку

Пракуратура Савецкага раёна Мінска накіравала ў суд справу 21-гадовага студэнта В. 3-га курса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Яго вінавацяць у арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, якія пацягнулі парушэнне працы ўстановы, а таксама актыўны ўдзел у такіх дзеяннях (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Гаворка ідзе пра падзеі 26 кастрычніка, калі быў абвешчаны пачатак Нацыянальнага страйку. Паводле матэрыялаў справы, з зранку 8:30 да 10:30 студэнт заходзіў у аўдыторыі ўніверсітэта і агітаваў іншых да страйку і мітынгу.

У сваіх паказаннях В. заявіў, што напярэдадні яму ў мэсэнджары Telegram напісаў невядомы карыстальнік, які назваўся чальцом страйкама ўніверсітэта, і прапанаваў выступіць перад студэнтамі з падрыхтаваным тэкстам. Студэнт, маўляў, пагадзіўся. У загадзя вызначаных месцы і ў прызначаны час яго ўжо чакалі 20-30 іншых студэнтаў, якія пайшлі з ім па аўдыторыях. 

Пасля гэтага хлопец па ўказанні невыяўленай асобы скінуў наладкі мабільніка да заводскіх, знішчыўшы перапіску.

На следстве студэнт прызнаў, што у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак,  але не прызнаў, што арганізоўваў іх.

Сваю віну ў злачынстве В. прызнаў часткова-растлумачыў, што сапраўды ўдзельнічаў аднак іх не арганізоўваў.

Пасля вывучэння справы ў пракуратуры Савецкага раёна г. Мінска прыйшлі да высновы аб абгрунтаванасці абвінавачванні, поўным і аб'ектыўным даследаванні абставінаў злачынства, пагадзіліся з кваліфікацыяй зробленага па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Да суда, як вырашыла пракуратура, студэнт па-ранейшаму застанецца пад вартай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі