Трэнер Надзеі Астапчук: Ёй гэтага медаля не шкада, і мне не шкада

Трэнер Надзеі Астапчук: Ёй гэтага медаля не шкада, і мне не шкада

Міжнародны алімпійскі камітэт пазбавіў беларускую штурхальніцу ядра Надзею Астапчук бронзавага медаля гульняў у Пекіне-2008. Гэта ўжо другі алімпійскі медаль, які забіраюць у Астапчук. Тры гады таму, пасла пераправеркі допінг-пробаў з Алімпіяды 2012 года ў Лондане, МАК пазбавіў яе "золата".

"Надзі не шкада медаля. І мне не шкада. Ніякіх эмоцыяў. Хочуць яны медаль — трымайце, — каментуе для Еўрарадыё трэнер Аляксандр Яфімаў, пад кіраўніцтвам якога спартсменка заваявала абодва свае алімпійскія медалі. — Яны ж два з паловай месяцы таму даслалі ёй паперу: трэніравацца дазваляем, але просім не ўдзельнічаць у спартовых спаборніцтвах. Няма дазволу на ўдзел у спаборніцтвах! Нешта яны там мудруюць".

Тэрмін чатырохгадовай дыскваліфікацыі Надзеі Астапчук скончыўся 8 жніўня 2016 года. 36-гадовая спартсменка актыўна трэніравалася. Па словах Яфімава, яна была гатовая выйсці ў сектар у любы момант.

Трэнер Надзеі Астапчук: Ёй гэтага медаля не шкада, і мне не шкада

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі