Тры чалавекі загінулі за суткі ў пажарах у Віцебскай вобласці

Наступствы пажару / vitebsk.mchs.gov.by
Наступствы пажару / vitebsk.mchs.gov.by

Тры чалавекі загінулі за мінулыя суткі ў пажарах у Віцебскай вобласці, паведамляюць у МНС.

Позна ўвечары гарэў дом у аграгарадку Стаі Лепельскага раёна. Калі ратавальнікі прыбылі на месца, дом гарэў адкрытым полымем. У доме яны знайшлі целы двух чалавек — пажылой жанчыны і яе сына, 1986 года нараджэння.

У доме згарэў дах, пашкоджаныя столевае перакрыцце, сцены і рэчы. Папярэдняя прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

З той жа прычыны здарыўся пажар і ў аграгарадку Баброва Дубровенскага раёна, мяркуюць ратавальнікі. Там таксама ў агні загінуў чалавек. Калі ратавальнікі прыбылі на месца, дом быў цалкам ахоплены агнём, абрынуліся дах і столевае перакрыцце. Пазней пад пластом разбураных канструкцый ратавальнікі знайшлі цела мужчыны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі