Тры дамы для міліцыянтаў у Мінску пабудавалі з апярэджаннем графіка
Замест двух гадоў дамы ўзвялі за 8 месяцаў / Ілюстрацыйнае фота
У Мінску на вуліцы Заснавальнікаў урачыста адкрылі жылы комплекс з трох шматкватэрных дамоў, пабудаваных для міліцыянтаў, паведамляе БЕЛТА ў панядзелак.
Тыпавыя "мапідаўскія" шматпавярховыя дамы налічваюць 19 паверхаў. Навасёлы з ліку работнікаў МУС атрымалі ключы амаль ад 400 кватэр.
Жыллёвы комплекс пабудаваны з апярэджаннем тэрмінаў: замест двух гадоў іх узвялі за 8 месяцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.