Туман зранку і да +17 удзень прагназуецца 18 сакавіка
18 сакавіка ў Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі ў другой палове дня ў асобных раёнах Віцебскай вобласці пройдуць невялікія дажджы. Уначы і зранку месцамі ляжа туман. Вецер будзе паўднёва-заходні ўмераны, днём — да парывістага.
Уначы чакаецца ад -2 да +4, удзень паветра прагрэецца да 8-14 вышэй за нуль. Па паўднёвым захадзе тэрмометры пакажуць 15-17 цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.