TUT.by атрымаў папярэджанне ад Мінінфарма
TUT.by атрымаў папярэджанне ад Мінінфарма. За распаўсюджванне "недакладнай інфармацыі, якая можа прычыніць шкоду дзяржаўным або грамадскім інтарэсам". Пісьмовае папярэджанне было вынесена 7 жніўня. Падставай стаў матэрыял пра парушэнні, якія зафіксавалі назіральнікі. Адзін з іх распавёў, што на выбарчым участку ў Смілавічах ён налічыў за дзень 21 выбарца, а ў пратаколе было пазначана 164. Мінінфарм спасылаецца на інфармацыю Мінскай абласной выбарчай камісіі і заяўляе, што гэты назіральнік не быў там на працягу дня, а толькі 20 хвілін раніцай. Назіральнік сцвярджае, што яго праз столькі часу папрасілі пакінуць памяшканне і ён назіраў з вуліцы праз адчыненыя дзверы. Іншы назіральнік гэта можа пацвердзіць.
TUT.by з рашэннем Мінінфарма не згодны. Рашэнне аб абскарджванні ў судзе пакуль не прынята. А каб сайт не заблакавалі, у тэкст згаданага артыкула ўнеслі змены.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.