TUT.by: у Віцебску затрымалі пракурора горада

TUT.by: у Віцебску затрымалі пракурора горада

Паводле неафіцыйнай інфармацыі партала TUT.by, затрыманы пракурор Віцебска — 48-гадовы Юрый Раманоўскі. Пра гэта атрымалі звесткі з некалькіх не звязаных паміж сабой крыніц.

Суразмоўца з гарадской пракуратуры паведаміў, што Раманоўскага ўзялі падчас атрымання хабару: "Пракурор горада Віцебска Юрый Раманоўскі затрыманы пры атрыманні хабару — на сваім працоўным месцы. Затрымлівалі яго супрацоўнікі КДБ. Раманоўскага адвезлі ў Мінск".

Іншыя крыніцы TUT.by паведамілі, што затрыманне адбылося на мінулым тыдні. Праўда, даты разыходзяцца — ці то чацвер, ці то пятніца. 

У прыёмнай пракуратуры Віцебска 27 студзеня журналістам сказалі, што Раманоўскага няма, а ёсць выканаўца абавязкаў — Кірыл Дубаў. Раней ён быў намеснікам Раманоўскага. Ад каментароў Дубаў адмовіўся. 

Старшы дарадца юстыцыі Юрый Раманоўскі быў прызначаны пракурорам Віцебска 7 траўня 2013 года.

Пазней Генпракуратура абвергла затрыманне і існаванне крымінальнай справы, але пацвердзіла звальненне пракурора.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі