Твітар-акаўнт магілёўскай міліцыі ўзламаны: у вышук абвешчаныя Пуцін і Лаўроў

Твітар-акаўнт магілёўскай міліцыі ўзламаны: у вышук абвешчаныя Пуцін і Лаўроў

Невядомыя асобы ўзламалі Твітар-акаўнт УУС Магілёўскага аблвыканкама. Пра гэта ў Твітары паведаміла прэс-служба МУС Беларусі. 

"Твітар-акаўнт УУС Магілёўскага аблвыканкама узламаны невядомымі. Супрацоўнікі ўпраўлення "К" высвятляюць абставіны", — гаворыцца ў паведамленні. 

У акаўнце магілёўскай міліцыі былі абвешчаныя ў вышук кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін і міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў. Прычынай называлася "ўчыненне генацыду ў Чачні, Грузіі, Украіне і Сірыі". Паведамленні суправаджаліся хэштэгам "#ЖывеБеларусь".

Аднавілі акаўнт пасля 10.30. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі