Твітар МУС пра бойку фанатаў: "У каго яшчэ ёсць пытанне: Пры чым тут Пагоня?"
17-гадоваму футбольнаму фанату з Калінкавічаў пагражае крымінальная адказнасць — да трох гадоў пазбаўлення волі. Як паведамляла Еўрарадыё, у верасні хлопец у Жыткавічах падтрымліваў сваю каманду і збіў прыхільніка мясцовага клуба. Пры гэтым зламыснік патрабаваў ад пацярпелага адмовіцца ад антыфашысцкіх поглядаў.
Твітар МУС звярнуў увагу на тое, што хуліган быў у майцы з гістарычным гербам "Пагоня". Супрацоўнік, адказны за вядзенне твітара, вырашыў надаць бойцы палітычны падтэкст і задаў пытанне: "У каго яшчэ ёсць пытанне: Пры чым тут Пагоня?"