У 16:00 абмяркоўваем новыя тарыфы ЖКГ для мінчукоў у студыі Еўрарадыё
З 26 студзеня тарыфы для мінчан на ваду вырастуць на 90%, каналізацыя — таксама на 90%, а на ліфт — на 70%. Адкуль гэтыя лічбы і як гэта ўдарыць па кішэнях, абмяркоўваем з дырэктарам Таварыства ўласнікаў жылых дамоў Юрыем Вадзяніцкім у 16:00 у студыі Еўрарадыё.