У 2018 годзе Беларусь экспартуе у Кітай прадуктаў на $114 млн

У 2018 годзе Беларусь экспартуе у Кітай прадуктаў на $114 млн

У 2018 годзе Беларусь экспартуе у Кітай прадуктаў на 114 мільёнаў долараў. У асноўным гэта будзе кураціна, ялавічына, малочныя прадукты і крухмал. Пра гэта заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц у праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1". Паводле яго слоў, Беларусь і КНР збіраюцца стварыць сумеснае прадпрыемства па прасоўванні на кітайскі рынак беларускай прадукцыі.

Наша краіна збіраецца і ў далейшым узмацняць сваю прысутнасць на рынку Кітая. Сёлета пастаўкі малочных прадуктаў павялічыліся ў 10 разоў. У студзені чакаюцца першыя пастаўкі замарожанай курыцы. У снежні 2017-га ў КНР адправяць пробную партыю магілёўскай ялавічыны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі