У 41 год памёр маёр міліцыі з Ляхавічаў, які ўдзельнічаў у рэпрэсіях

Андрэй Чаранкевіч

Андрэй Чаранкевіч / lves.by, для паляпшэння якасці здымак быў апрацаваны штучным інтэлектам

У Ляхавічах памёр маёр міліцыі Андрэй Чаранкевіч, піша "Наша Ніва". Выданне сцвярджае, што яму было 46 гадоў, але праваабаронцы MAYDAY заяўляюць, што памерламу быў 41 год, але яго паблыталі з цёзкам па прозвішчы.

У міліцыі ён праслужыў амаль 20 гадоў. Пачынаў дзяжурным у ізалятары часовага ўтрымання, а потым перайшоў у крымінальны вышук. Чаранкевіч даслужыўся да пасады старшага аперупаўнаважанага аддзялення крымінальнага вышуку Ляхавіцкага РУУС.

У "Чорнай кнізе Беларусі" паведамляецца пра ўдзел Чаранкевіча ў рэпрэсіях.

"У жніўні 2020-га даў каманду на захоп мірных грамадзянаў і ўдзельнічаў у затрыманні. Пераконвае падпісваць сфабрыкаваныя пратаколы, займаецца выманнем тэхнікі і падманам запрашае на допыты. 13 лістапада 2020 удзельнічаў у затрыманні мірных жыхароў Ляхавічаў, якія выйшлі ўшанаваць памяць забітага Рамана Бандарэнкі", — адзначае канал "ЧКБ Брэст і вобласць".

Прычына смерці Чаранкевіча невядомая. У яго, па звестках праваабаронцаў, засталіся жонка і дзве непаўналетнія дачкі.

У 41 год памёр маёр міліцыі з Ляхавічаў, які ўдзельнічаў у рэпрэсіях
Андрэй Чаранкевіч / калаж MAYDAY

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі