У Магілёве памёр 46-гадовы падпалкоўнік міліцыі — праваабаронцы

Вячаслаў Анімуцкі

Вячаслаў Анімуцкі / t.me/MAYDAYMog

У Магілёве, як паведамляюць праваабаронцы, у 46-гадовым узросце памёр падпалкоўнік міліцыі. Гэта супрацоўнік упраўлення аператыўна-дзяжурнай службы УУС Магілёўскага аблвыканкама Вячаслаў Анімуцкі.

Паведамляецца, што ў 1994 годзе Анімуцкі закончыў сярэднюю школу і адразу паступіў у Магілёўскую школу міліцыі. Па яе заканчэнні ў 1996-м пайшоў працаваць участковым у Ленінскі РАУС Магілёва. Паралельна ён паступіў завочна ў Акадэмію міліцыі ў Мінску. Закончыўшы Акадэмію міліцыі, мужчына перайшоў на працу ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Нейкі час у канцы 2000-х Анімуцкі ўзначальваў аператыўна-дзяжурную службу АУС Магілёўскага раёна, але потым зноў вярнуўся ў абласную міліцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі