У АБФФ распавялі пра сітуацыю з каранавірусам у беларускім футболе

У АБФФ распавялі пра сітуацыю з каранавірусам у беларускім футболе

У асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" распавялі пра сітуацыю з каранавірусам у беларускім футболе. У інтэрв'ю by.tribuna.com генсек Сяргей Жардзецкі заявіў, што ўсе матчы 9-га тура адбудуцца, акрамя раней перанесенага паядынку "Мінска" і "Нёмана" (паведамлялася, што ў аднаго з футбалістаў сталічнай каманды ўзялі тэст на каранавірус).

"Па той інфармацыі, якая да нас [у федэрацыю] паступае, у "Іслачы" адзін гулец пад падазрэннем на каранавірус, — распавядае Жардзецкі. — Ад іншых клубаў — "Тарпеда-БелАЗ", "Энергетык-БДУ", "Нёман" і ўсіх астатніх — ніякай інфармацыі няма. Там кажуць, што ўсё нармальна і ўсе здаровыя".

Па словах генсека, прыхварэлі гульцы "Тарпеда-БелАЗ" Уладзімір Бушма і Міхаіл Афанасьеў, але "клуб не гаворыць, што гэта каранавірус ці нешта з гэтым звязанае". Усе гульцы "Іслачы" здалі тэсты на каранавірус і вынікі адмоўныя.

Сяргей Жардзецкі сцвярджае, што з клубаў інфармацыя на гэты конт паступае аператыўна. Раней АБФФ дасылала ім дакумент, паводле якога пры з'яўленні ў футбалістаў сімптомаў заражэння, клубныя лекары павінны тэрмінова звязвацца з медцэнтрам федэрацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі