У абменніку ў Гродне касір выдаў дзвюм жанчынам лішнія 900 долараў (відэа)

Гродзенская міліцыя шукае дзвюх жанчын. Як паведамляе прэс-служба міліцыі, 12 жніўня яны прыйшлі ў банк на вуліцы Вялікая Траецкая, каб памяняць грошы. Пры абмене грошай касір памыліўся: выдаў ім на 900 долараў больш. Жанчыны паклалі грошы ў сумку і сышлі.

Міліцыя раіць жанчынам, якія атрымалі лішнія грошы, выйсці на сувязь. Калі яны самі вернуць лішнія грошы, то для іх не будзе ніякіх прававых наступстваў. Не выключана, што банк нават аддзячыць іх за сумленнасць.
Акрамя таго, міліцыя просіць усіх, хто апазнае жанчын, затэлефанаваць на нумар 102. Канфідэнцыйнасць гарантуецца.

Калі ж жанчыны не вернуць грошы, іх могуць абвінаваціць у прысабечванні або растраце сродкаў, якія ім не належаць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі