У АБСЕ стварылі групу для вывучэння сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі

У АБСЕ стварылі групу для вывучэння сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі

У Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе стварылі групу экспертаў для вывучэння сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. З такой ініцыятывай выступілі 17 краін-удзельніц АБСЕ. Пра гэта ТАСС паведаміў пастаянны прадстаўнік Вялікабрытаніі пры згаданай арганізацыі Ніл Буш.

Пры заснаванні місіі экспертаў быў задзейнічаны так званы "Маскоўскі механізм" (12-ы параграф Маскоўскага дакумента Канферэнцыі па чалавечым вымярэнні АБСЕ 1991 года). Яны мусіць падрыхтаваць даклад з рэкамендацыямі і парадамі. У АБСЕ бачаць "сур'ёзныя пагрозы для рэалізацыі палажэння аб чалавечым вымярэнні АБСЕ ў Беларусі".

Місія ЗША пры АБСЕ заявіла пра сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека ў нашай краіне, пра фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, пра перашкоды свабодзе выказвання і права на мірныя сходы. Яна заклікала ўлады Беларусі да супрацоўніцтва з місіяй.

Папярэдні раз падобную групу для вывучэння сітуацыі ў Беларусі АБСЕ стварала дзесяць гадоў таму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі