У Адміністрацыі прэзідэнта прайшла сустрэча перавозчыкаў і чыноўнікаў

У Адміністрацыі прэзідэнта прайшла сустрэча перавозчыкаў і чыноўнікаў

1 сакавіка ў Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі прайшла сустрэча перавозчыкаў і чыноўнікаў. Пра гэта распавёў намеснік міністра транспарту і камунікацый Аляксандр Шышко. Абмяркоўвалася праблема з міжгароднімі маршруткамі (з “нерэгулярнымі перавозчыкамі”), якія з 26 лютага павінны працаваць па новых правілах. З-за гэтага некаторыя перавозчыкі ў розных рэгіёнах краіны прыпынілі працу.

Шышко запэўнівае, што сітуацыя знаходзіцца пад кантролем Мінтрансу. Сустрэча ў Адміністрацыі прэзідэнта адбылася з ініцыятывы перавозчыкаў. Колькі іх там прысутнічала і якія яны гарады прадстаўлялі, пакуль невядома. Намеснік міністра сцвярджае, што было дасягнутае ўзаемаразуменне. Але ніякай канкрэтыкі не паведамляе.

“У кожнай вобласці арганізаваны прыём заяў, і ў многіх рэгіёнах нерэгулярныя перавозчыкі ўжо пачалі звяртацца з заявамі для атрымання права на здзяйсненне аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярным спалучэнні, — цытуе словы Аляксандра Шышко БЕЛТА. — Мы прапануем перавозчыкам прадстаўляць прыблізна такія ж расклады, па якіх яны і працавалі”.

У той жа час чыноўнікі нагадваюць, што перавозчыкі могуць спадзявацца толькі на часовыя дамовы. Далей будуць праводзіцца конкурсы на права выканання аўтамабільных перавозак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі