У адміністрацыю Лукашэнкі перадалі 10000 подпісаў за адмену дэкрэта аб дармаедах

У адміністрацыю Лукашэнкі перадалі 10000 подпісаў за адмену дэкрэта аб дармаедах

У пятніцу, 15 студзеня, у адміністрацыю прэзідэнта Беларусі перадалі 10 тысяч подпісаў за адмену "дэкрэта аб дармаедах" (дэкрэта № 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства"). Кампанію правялі актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Намеснікі старшыні БСДП Ігар Барысаў і Аляксей Сігаеў прынеслі подпісы ў адміністрацыю (на фота).

Сацыял-дэмакраты лічаць, што дадзены дэкрэт з’яўляецца антыканстытуцыйным і падлягае адмене. Працаваць альбо не працаваць — гэта выбар кожнага грамадзяніна. Калі краіне не хапае мільёна працоўных месцаў, то ўлада мусіць рупіцца, як іх стварыць, а не заганяць людзей у яшчэ большую безнадзейнасць, кажуць апазіцыянеры.

Цэнтралізаваны збор подпісаў адбываўся ў 16 гарадах Беларусі. Найбольш подпісаў было сабрана ў Брэсцкай і Магілёўскай абласцях.

У адміністрацыю Лукашэнкі перадалі 10000 подпісаў за адмену дэкрэта аб дармаедах
У адміністрацыю Лукашэнкі перадалі 10000 подпісаў за адмену дэкрэта аб дармаедах

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі