У адстаўку адпраўлены начальнік Інстытута памежнай службы Беларусі

У адстаўку адпраўлены начальнік Інстытута памежнай службы Беларусі

У адстаўку адпраўлены начальнік Інстытута памежнай службы Беларусі генерал-маёр Васіль Гедзько. Ён звольнены з вайсковай службы ў запас па ўзросце. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка, інфармуе БЕЛТА.

Гедзько ўзначальваў Інстытут памежнай службы амаль тры гады. Ён быў прызначаны на гэтую пасаду ў студзені 2015 года, а да таго часу служыў намеснікам начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі. Званне генерал-маёра Васіль Гедзько атрымаў у лютым 2016 года (на здымку знізу). Яму 55 гадоў. Гедзько — ураджэнец Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

У адстаўку адпраўлены начальнік Інстытута памежнай службы Беларусі
Фота: vb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі