У аэрапортах Масквы ўводзяць фота- і дактыласкапічную праверку замежнікаў
Маскоўскі аэрапорт "Унукава"
З 1 снежня 2024 года замежнікі, якія прылятаюць у Маскву, павінны будуць прайсці працэдуру фота - і дактыласкапічнай ідэнтыфікацыі. Пра гэта піша "Коммерсант" са спасылкай на першага намесніка міністра ўнутраных спраў РФ Аляксандра Гаравога. Ён курыруе ў расійскім МУС міграцыйную палітыку.
Па словах Гаравога, пакуль гэта эксперымент. Але "пасля апрабацыі алгарытму ўрад разам з калегамі з ФСБ будуць разглядаць пытанне яго маштабавання на ўсе памежныя пераходы", — адзначыў ён. У якасці пробы такая сістэма кантролю з'явіцца і на мяжы з Казахстанам — у аўтамабільным пункце пропуску Маштакава ў Арэнбургскай вобласці.
Нагадаем, пасажыраў беларускіх рэйсаў, якія прылятаюць у Маскву, таксама адпраўляюць на пашпартны кантроль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.