У Афінах памёр знакаміты ва ўсім свеце сабака-дэманстрант (відэа)

Сабаку па мянушцы "Каўбаса" назвалі "рэвалюцыйным" і "сабакам з першай лініі фронту ў Грэцыі". Вядома, што ён удзельнічаў у акцыях пратэсту ў цэнтры Афінаў яшчэ з 2008-га. Сімвалам пратэстаў ён стаў праз тры гады, калі ішоў у авангардзе дэманстрацый супраць жорсткай эканоміі, смела ўступаў у баі з спецназам. Пра "Каўбасу" рабілі тэлесюжэты, аніматар з Нарвегіі зняў пра яго кліп.

Як адзначае РІА "Новости", у СМІ Грэцыі няма адзінства: адныя выданні сцвярджаюць, што сабака памёр на гэтым тыдні, іншыя — ў траўні. У любым выпадку сімвала пратэстаў ужо няма сярод жывых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі