У актывістаў, якія выступаюць супраць новага цэха "Камунаркі", ператрусы
Гэтым разам, паводле звестак праваабаронцаў, нікога не затрымалі / ілюстрацыйнае фота Еўрарадыё
Да актывістаў, якія збіраюць подпісы супраць будаўніцтва ў Мінску новага цэха фабрыкі "Камунарка", прыйшлі з ператрусамі. Пра гэта стала вядома праваабаронцам. Нікога не затрымалі, але правялі гутаркі.
Сілавікі патлумачылі, што "выканкам нервуецца" і "настойліва папрасілі не перашкаджаць працы дзяржаўных органаў".
Новы цэх "Камунаркі" па перапрацоўцы какава-бабоў плануюць пабудаваць у раёне вуліцы Ангарскай. Нагадаем, прадпрыемства хоча нарасціць вытворчасць уласных какава-паўфабрыкатаў. Існуючыя магутнасці дазваляюць забяспечыць толькі 40% неабходных паўфабрыкатаў, астатняе імпартуецца з еўрапейскіх краін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.