У акупаваным Луганску паставілі помнік ДАІ

У акупаваным Луганску паставілі помнік ДАІ

У Луганску, які знаходзіцца пад кантролем прарасійскіх сепаратыстаў, усталявалі помнік мясцовым даішнікам. Ён уяўляе сабой савецкі міліцэйскі аўтамабіль ВАЗ 2101.

Як сказаў у інтэрв’ю тэлеканалу “ЛНР” начальнік мясцовай дарожнай інспекцыі Канстанцін Плахатнюк, гэты помнік увойдзе ў гісторыю самаабвешчанай рэспублікі. А ўсталяванне помніка стала магчымым дзякуючы намаганням Вардана Айрапецяна, члена народнай дружыны “ЛНР”.

Айрапецян, якога Плахатнюк назваў “братам Варданчыкам”, сказаў, што было прынятае рашэнне зрабіць прыгожы падарунак гораду, “каб была памяць пра Савецкі Саюз”, піша meduza.io

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі