У Алма-Аце “чалавек-павук” залез на будынак вышынёй 168 метраў (фота)
Вядомы французскі скалалаз і пакаральнік хмарачосаў Ален Рабэр залез на самы высокі будынак у казахстанскай Алма-Аце. Усяго за паўтары гадзіны ён узняўся на будынак Esentai Tower, вышыня якога — 168 метраў.
Рабэр мае мянушку “чалавек-павук” за сваё хобі скараць хмарачосы. Ён ужо скарыў болей за 70 высотак па ўсім свеце.
За яго ўзыходжаннем на хмарачос у Алма-Аце назіраў натоўп з 10 тысяч чалавек. За паўтары гадзіны “чалавек павук” паспеў зрабіць некалькі сэлфі, папіць вады і памахаць рукой гледачам.
53-гадовы Ален Рабэр — прафесійны бодзібілдэр і гатовы быў узняцца без страхоўкі, аднак уласнікі будынка настаялі на бяспечным пад’ёме. За некалькі год тут загінула трое альпіністаў падчас мойкі вокнаў, таму француз падымаўся пры дапамозе тросаў і пад наглядам мясцовых спецыялістаў, перадае ВВС.