У Аляксандра Лукашэнкі памерла 90-гадовая маці (відэа)

У Аляксандра Лукашэнкі памерла маці — Кацярына Трафімаўна Лукашэнка. Пра гэта ў тэлеэфіры паведаміла прэс-сакратар кіраўніка Беларусі Наталля Эйсмант, перадае БЕЛТА.

У музеі Лукашэнкі ў Александрыйскай школе захоўваецца аўтабіяграфія, напісаная самой Кацярынай Трафімаўнай:

"Лукашэнка Кацярына Трафімаўна нарадзілася ў 1924 г., вырасла ў шматдзетнай сям'і (6 дзяцей) без бацькі на хутары. Скончыла чатыры класы Александрыйскай школы. Рана пачала працаваць. На чыгунцы працавала з 1944-га да 1949 г., затым працавала на будоўлі, на ільнозаводзе ў г. Орша. У 1957 годзе вярнулася ў в. Александрыя, дзе працавала да 1979 г. даяркай. Пасля выхаду на пенсію працягвала працаваць да 1983 г. За працоўную дзейнасць ўзнагароджаная граматамі і дыпломамі. З'яўляецца ветэранам працы".

У сувязі са смерцю маці Лукашэнка адклаў свой візіт у Пакістан, які планаваўся на сённяшні дзень. Па словах Эйсмант, паездка ў Пакістан хутчэй за ўсё адбудзецца 28-29 траўня.

Нагадаем, што ў Пакістане ў Лукашэнкі запланаваныя перамовы з прэзідэнтам краіны Мамнунам Хусэйнам, прэм'ер-міністрам гэтай краіны Навазам Шарыфам, спікерам Нацыянальнай асамблеі парламента Сардарам Садзікам. Па выніках візіту чакаецца падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў.

Фота — tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі