У Аляксандра Лукашэнкі з'явіўся новы сайт
Партал, які прадстаўляе кіраўніка Беларусі, запусцілі акурат пад Новы год.
Раней абвяшчалася, што новы сайт кіраўніка краіны плануюць запусціць ужо вясной. На яго стварэнне выдаткавана 2 мільярды 600 мільёнаў рублёў, ці больш за 300 тысяч долараў.
Як паведамляла Еўрарадыё, распрацоўкай сайта займаўся Інстытут прыкладных праграмных сістэм. Ужо ў сярэдзіне года сайт быў гатовы і абкатваўся ў тэставым рэжыме.
Навінкай сайта стала версія для людзей са слабым зрокам.
Дарэчы, партал мае тры версіі — беларускую, рускую і англійскую. Самая напоўненая — руская. Астатнія дзве адстаюць ад яе на некалькі дзён.