У Андрэя Козела, якога прывезлі ў суд, вялікая гематома над правай скронню. Фота

У Андрэя Козела, якога прывезлі ў суд, вялікая гематома над правай скронню. Фота

19 лютага ў Цэнтральным судзе Мінска судзяць журналіста-фрылансера Андрэя Козела, якога ўчора затрымалі на адным з выбарчых участкаў, дзе ён быў назіральнікам. Па версіі міліцыі, Козел “адмовіўся падпарадкоўвацца законным патрабаванням”, а пасля разбіў нагой шкло ў дзвярах. І яго адвезлі ў Цэнтральны РУУС, а пасля — на Акрэсціна. Па версіі відавочцаў, журналіст вёў відэаздымку падчас падліку галасоў, за што і быў затрыманы, яго галавой міліцыянеры, нібыта, выбілі шкляныя дзверы.

У панядзелак у судзе Андрэй Козел распавёў, што ў яго вельмі баліць і кружыцца галава. Над правай скронню ў маладога чалавека вялікая гематома. З-за гэтага ён хадайнічаў, каб даваць паказанні седзячы. У журналіста-фрылансера ёсць адвакат.

Козела судзяць па адміністрацыйным артыкуле 23.4 “Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў”. Згодна з пратаколам, учора ў 20:40 на выбарчым участку № 27 па вуліцы Веры Харужай ён аказаў супраціў супрацоўніку міліцыі. Козел, нібыта, не рэагаваў на просьбы супрацоўніка спыніць відэаздымку, у сувязі з чым быў затрыманы.

Козел таксама падаў хадайніцтва на знаёмства з матэрыяламі справы, таму што, па яго словах, учора яму не задавалі ніякіх пытанняў, не давалі падпісаць пратакол і ўвогуле ён не бачыў яго. Адвакат Ігар Зікрацкі ў сваю чаргу падаў хадайніцтва на дазвол паразмаўляць з абвінавачаным асабіста, каб сфармуляваць прававую пазіцыю.

У судзе аб'яўлены перапынак на 20 хвілін.

У Андрэя Козела, якога прывезлі ў суд, вялікая гематома над правай скронню. Фота

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі