У антытэрарыстычнай аперацыі ў Славянску загінуў адзін сілавік
Яшчэ 5 праваахоўнікаў атрымалі раненні.
Пра першыя ахвяры УНІАН паведаміла інфармаваная крыніца ў праваахоўных органах. Як адзначыла крыніца ў размове з агенцтвам, “гэта адбылося каля аднаго з блокпастоў, які стварылі сепаратысты. На подступах да яго яны адкрылі агонь на паражэнне па праваахоўніках”. Паводле крыніцы, параненых было толькі двое.
Як пазней заявіў міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў, ёсць страты з абодвух бакоў. Загінуў адзін украінскі праваахоўнік, пяцёра атрымалі раненні. Таксама ёсць нявызначаная колькасць загітых і параненых з боку сепаратыстаў. Па словах міністра, сепаратысты выкарыстоўваюць жывы шчыт з цывільных асобаў.