У Беларусі ў апошні дзень траўня будзе да +24

У Беларусі ў апошні дзень траўня будзе да +24

31 траўня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет. Будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым усходзе Гомельшчыны і Магілёўшчыны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-заходні слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты. 

Уначы тэмпература паветра будзе +5...+11, па паўднёвым усходзе чакаецца 12-15 вышэй за нуль. Удзень прагназуецца ад 18 да 24 цяпла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі