У Асіповіцкім раёне рыхтуюцца зборы апалчэнцаў — у аздараўленчым лагеры

Выканаўца абавязкаў старшыні Свіслацкага сельсавета Аляксей Траццякоў (пасярэдзіне) з апалчэнцамі Аляксандрам Забаўскім (справа) і Іванам Шаўчонкам (злева)

Выканаўца абавязкаў старшыні Свіслацкага сельсавета Аляксей Траццякоў (пасярэдзіне) з апалчэнцамі Аляксандрам Забаўскім (справа) і Іванам Шаўчонкам (злева) / zviazda.by

Першыя зборы апалчэнцаў пройдуць у Асіповіцкім раёне 23-24 верасня. Як піша "Звязда", месцам іх правядзення абраны аздараўленчы лагер "Крыніца" на беразе вадасховішча ракі Свіслач.

Паведамляецца, што большасць народных апалчэнцаў у раёне — мужчыны. Аднак у некаторых сельсаветах ёсць і жанчыны ў іх шэрагах. Напрыклад, у Татаркаўскім сельсавеце іх нават дзве — кіраўніца спраў сельсавета Інеса Ляйко, якая на выпадак ваеннага становішча выступае медработнікам, і фельчар Ірына Патупчык.

Закон аб народным апалчэнні Аляксандр Лукашэнка падпісаў у ліпені. Паведамлялася, што атрады народнага апалчэння будуць стварацца ў сельскай мясцовасці. Набіраць у іх меркавалася добраахвотнікаў "з ліку неваеннаабавязаных альбо грамадзян, не прызваных на ваенную службу па мабілізацыі".

Асіповіцкі раён апошнім часам стаў вядомы дзякуючы размяшчэнню вагнераўцаў пасля іх пераходу з Расіі. Аднак апошнім часам сталі з'яўляцца паведамленні пра перакідванне байцоў-вагнераўцаў у Расію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі