У Астане падчас візіту Пуціна на вялізным экране паказалі ўкраінскі сцяг
Украінскі сцяг на вялізным экране ў Астане
У Астане падчас візіту Уладзіміра Пуціна на вялізным экране паказалі ўкраінскі сцяг. МУС Казахстана распачало крымінальную справу. Праўда, падкрэсліваюць, што не выключаюць "тэхнічныя непаладкі". А Дзяржаўная тэхнічная служба сцвярджае, што гэта была кароткатэрміновая хакерская атака. Кампанія, якой належыць экран, заявіла пра "замыканне кабеля, праз што адключыўся белы колер". І прапанавалі паверыць, што жоўты колер насамрэч чырвоны.
Экран неўзабаве адключылі і на ўсялякі выпадак вырашылі не ўключаць і на наступны дзень.
Уладзімір Пуцін прыехаў у Астану 27 лістапада. Туды ж пазней прыбыў з Пакістана Аляксандр Лукашэнка. У сталіцы Казахстана адбываецца саміт АДКБ. Лукашэнка абураўся, што на ім адсутнічае прадстаўнік Арменіі, якая "замарозіла" свой удзел у арганізацыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.