У Астравецкім раёне выратавалі рыбака, які праваліўся пад лёд

У Астравецкім раёне выратавалі рыбака, які праваліўся пад лёд

У Астравецкім раёне выратавалі рыбака, які праваліўся пад лёд у 25 метрах ад берага. Здарэнне адбылося ўдзень 2 студзеня на возеры каля вёскі Кемялішкі. На месца выязджалі супрацоўнікі МНС, якія з дапамогай ратавальнай вяроўкі выцягнулі мужчыну з вады. Ім аказаўся 58-гадовы мясцовы жыхар. Ад шпіталізацыі ён адмовіўся, паведамляе прэс-служба МНС Гродзенскай вобласці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі