У аўторак амаль па ўсёй Беларусі будзе моцны вецер — месцамі да 24 м/с

Завіруха / pixabay.com
Завіруха / pixabay.com

У аўторак, 21 лютага, амаль па ўсёй Беларусі будзе моцны вецер — з парывамі да 15-20 м/с. Удзень на паўднёвым захадзе яны дасягуць месцамі 21-24 м/с. Сіноптыкі таксама папярэджваюць, што ўначы на паўночным усходзе краіны прагназуецца моцны снег, месцамі магчымае наліпанне мокрага снегу. У дзённыя гадзіны кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, дождж) пройдуць амаль па ўсёй Беларусі.

Уначы тэмпература паветра складзе ад -5 на паўночным усходзе да +5 на паўднёвым захадзе, удзень — ад -2 да +4 (на Брэстчыне — да +8). У Мінску на працягу сутак — ад 0 да 2 градусаў цяпла.

У аўторак амаль па ўсёй Беларусі будзе моцны вецер — месцамі да 24 м/с
vk.com/belgidromet
У аўторак амаль па ўсёй Беларусі будзе моцны вецер — месцамі да 24 м/с

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі